Статкевічу могуць зьмяніць рэжым?

Рэжым утрыманьня палітвязьня Міколы Статкевіча, магчыма, яшчэ сёлета зьменіцца.Да канца 2012 году можа адбыцца паседжаньне турэмнай камісіі, якая пераглядае рэжым утрыманьня вязьняў.

Пра гэта былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі паведаміў у тэлефоннай размове сваёй жонцы Марыне Адамовіч. Яна сказала, што калі гэта адбудзецца насамрэч, то гэта азначае па адной дадатковай сустрэчы і харчовай перадачы цягам году.

Жонка Міколы Статкевіча таксама сказала, што нягледзячы на ўсе цяжкасьці настрой у яе мужа добры, а голас бадзёры.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Някляеў
  • Барыс Гарэцкі
  • Валеры Леванеўскі
  • Зьміцер Бандарэнка