Яўгену Васьковічу вынесена папярэджанне

Члену аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгену Васьковічу, які на пачатку кастрычніка адбыў сем дзён у карцары, дысцыплінарная камісія магілёўскай калоніі вынесла чарговае папярэджанне.

Разам з тым яго вырашана пакуль не накіроўваць у ШІЗА, паведаміла 27 кастрычніка прэс-служба аргкамітэта.

«Васьковіч таксама патлумачыў, чаму падчас свайго знаходжання ў ШІЗА адмаўляўся сустракацца з адвакатам.

Паводле яго слоў, гэта была форма пратэсту супраць незаконнага змяшчэння ў карцар. Такім чынам, палітвязень абверг чуткі пра тое, што ён адмовіўся ад адваката», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля выхаду з ШІЗА да Васьковіча зноў пачалі даходзіць лісты ад сваякоў.

Разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым 18 мая 2011 года актывіст быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйных памерах) Крымінальнага кодэкса на сем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года будынка КДБ у Бабруйску, у які былі кінуты бутэлькі з запальнай сумессю.

belapan.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Парфянкоў
  • Уладзімер Сяргееў
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Уладзімер Хамічэнка