
Для вязня з адной ныркай прымаюць толькі іх беларускія аналагі.
Таццяна Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, распавяла сайту charter97.org, што ў чаканні паседжання Савета Еўрасаюза па пытанні ўвядзення новых санкцый у калоніі у яе сына зацішша.
“Аляксандр тэлефанаваў літаральна ўчора, распавядаў, што яго і Эдуарда Лобава, з якім мой сын адбывае пакаранне ў адной калоніі, пакінулі ў спакоі. Ціску на іх няма, у калоніі зацішша. Нядаўна да яго прыязджаў пасол Ватыкана ў Беларусі Клаўдзіо Гуджэроці”, – адзначыла маці палітвязня.
“Я думаю, адміністрацыя калоніі чакае канца кастрычніка, калі будзе вядома рашэнне Савета Еўрасаюза аб магчымасці ўвядзення новых санкцый у дачыненні да рэжыму. Чакаюць каманды зверху, што рабіць далей. Спадзяюся, што ўсё будзе добра, двух хлопцаў ж ужо вызвалілі”, – сказала Таццяна Францкевіч.
“Аляксандр напісаў заяву, каб нам далі спатканне ў лістападзе, тады будзе бачна дакладна, што і як. Але з медыцынскай перадачай праблема засталася. Мне не даюць перадаваць сыну якасныя замежныя лекі, прымаюць толькі больш танныя беларускія аналагі. Зараз надыходзіць час халадоў, а ў Аляксандра толькі адна нырка, яму нельга хварэць”, – хвалюецца маці Аляксандра Францкевіча.
belaruspartisan.org