Нямецкія сацыял-дэмакраты патрабуюць вызваліць Статкевіча

Зігмар Габрыэль заявіў, што “колішні кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў няволі, паколькі меў мужнасьць зрабіць выклік Лукашэнку”.

У інтэрвію бэрлінскаму выданьню “Tagesspiegel am Sonntag” – нядзельнаму дадатку да газэты “Tagesspiegel” – лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Зігмар Габрыэль заклікаў беларускія ўлады вызваліць з-за кратаў колішняга свайго беларускага калегу сацыял-дэмакрата Міколу Статкевіча.

Паводле ягоных словаў, “колішні кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў няволі, паколькі меў мужнасьць зрабіць выклік Лукашэнку”.

“Я заклікаю да неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі Статкевіча, а таксама іншых беларускіх палітвязьняў!”, – адзначыў у інтэрвію Зігмар Габрыэль.

Цалкам інтэрвію можна прачытаць заўтра на сайце: http://www.tagesspiegel.de

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Кім
  • Іван Шыла
  • Алесь Чарнышоў
  • Уладзімір Кондрусь