Статкевіч растлумачыў сваю адмову пісаць прашэнне аб памілаванні

“Зараз не самы горшы час у нашым жыцці. Я нават сказаў бы, што адзін з самых высокіх,” – напісаў палітзняволены кандыдат у прэзідэнты на былых выбарах Мікалай Статкевіч у лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч. У ім ён патлумачыў сваю маральную пазіцыю, якая прымушае яго і іншых палітзняволеных рашуча адмаўляцца пісаць прашэнні аб памілаванні. “Безумоўна, вельмі хочацца волі,” – цытуе Марына Адамовіч ліст мужа:

– Наўрад ці я здолеў бы зрабіць болей для абароны чалавечай годнасці зараз на волі, чым тут, на гэтым “полі бітвы” ў 10 квадратных метраў. Можа гучыць і занадта пафасна, але часамі тут было вельмі падобна да сапраўднага поля бітвы.

“Хлопцы вельмі добра разумеюць, што яны робяць, дзеля чаго трымаюцца, чаму не падпісваюць прашэнні. Яны вядуць сваю, я вельмі спадзяюся, пераможную вайну. І зараз там, за кратамі, яны бароняць усіх нас значна больш, чым мы іх тут, на так званай волі,” – кажа Марына Адамовіч. За ўдзел у плошчы 2010 года Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення па артыкуле аб масавых беспарадках. Вінаватым падчас суда ён сябе не прызнаў. Спачатку адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі №19, а потым быў пераведзены на больш жорсткі турэмны рэжым і зараз знаходзіцца ў турме №4 Магілёва.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Лябедзька
  • Вадзім Лабковіч
  • Валеры Леванеўскі
  • Кацярына Салаўёва