Аўтуховіч атрымаў ліст з выявай плюшавага мядзьведзіка

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч атрымаў адметны ліст — з выявай плюшавага мядзьведзіка.

Пра гэта паведаміла грамадзкая актывістка Тацяна Кім, якая лістуецца з Мікалаем Аўтуховічам. Тацяна Кім працытавала апошні, жнівеньскі ліст ад прадпрымальніка,ў якім той абыраецца, што шмат якія лісты не даходзяць«.

«Хоць ты зноў пачынай галадоўку! А як яшчэ ў зьняволеньні можна абараніць свае правы?! Няўжо гэтыя людзі думаюць, што пра такія рэчы ніхто не згадае, калі ў Беларусі наступяць добрыя часіны? На ўвесь сьвет наш гарант Канстытуцыі сказаў, што Беларусь — гэта выспа справядлівасьці. Напэўна, я яго засмучу. Згодны, што наша краіна — выспа, але не справядлівасьці, а зусім наадварот. І потым піша, як ягоныя справы і гэтак далей. А яшчэ паведамляе, што атрымаў ліст ад Юлі Дарашкевіч, фотакарэспандэнта, з малюнкам плюшавага мядзьведзіка на парашуціку. Добрая і сьмелая дзяўчынка, напісаў пра яе».

Мікалай Аўтуховіч адбывае 5 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў захоўваньні патронаў. Палітвязьня прызналі злосным парушальнікам рэжыму і зьмясьцілі ў Гарадзенскую турму.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Скрабец
  • Яраслаў Грышчэня
  • Аляксандар Казулін