Палітвязню Эдуарду Лобаву нарэшце дазволілі атрымаць медычную бандэроль

Палітзняволенаму маладафронтаўцу Эдуарду Лобаву нарэшце дазволілі атрымаць медычную бандэроль з лекамі. Папярэднюю бандэроль, дзе ўтрымліваліся матэрыялы неабходныя для лячэння зубоў, адміністрацыя Івацэвічскай калоніі №22 прыняць адмовілася. Быццам у медчастцы калоніі ўсё неабходнае для лячэння ёсць. Аднак Марына Лобава маці палітзняволенага даведалася з тэлефоннай размовы з сынам, што яго зубы да гэтага часу не вылечаныя:

– Казаў, што ў яго ўсё па-старому, зубы ён пакуль не вылечыў, адзінае, што падпісалі дазвол на медычную бандэроль, я яе адправіла, але пакуль не ведаю ці дойдзе. Бывае падпішуць, а пасля вяртаюць назад, спадзяюся, што яна да яго дойдзе. Да гэтага часу не дайшлі часопісы, сказалі, што зніклі на пошце. Ужо павінна было прыйсці тры часопіса, мы выпісалі тры расійскіх часопіса “Международное военное обозрение”.

Па словах Марыны Лобавай, яна будзе разбірацца, чаму ўжо 3 месяцы не прыходзіць дарагі часопіс, які штомесяц выдаецца ў Расіі, хто вінаваты, ці пошта, ці калонія.

Як кажа Марына Лобава, адносіны з адміністрацыяй калоніі ў яе сына застаюцца напружанымі. Сын знаходзіцца на спецыяльным уліку. Ад яго патрабуюць напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмаўляецца. Менавіта гэта стала прычынай 7 спагнанняў, накладзеных на Эдуарда Лобава і залічэння яго ў склад злосных парушальнікаў рэжыму, што пазбавіла яго магчымасці патрапіць пад амністыю, абмежавала ў колькасці перадачаў і спатканняў.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Бандарэнка
  • Мікола Астрэйка
  • Вінцук Вячорка
  • Арцём Грыбкоў
  • Кастусь Лукашоў