Марына Адамовіч: Не думаю, што гэта тычыцца Статкевіча

Па словах Марыны Адамовіч, жонкі палітвязня і кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча, словам Аляксандра Лукашэнкі аб вызваленні некаторых палітзняволеных верыць практычна немагчыма.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што ў бліжэйшы час разгледзіць пытанні аб памілаванні тых апазіцыйных палітыкаў, якія звярнуліся да яго з прашэннем. Вядома, што гэта зрабілі Андрэй Саннікаў і Дзмітрый Бандарэнка. Мікалай Статкевіч прашэння не пісаў. Таму Марына Адамовіч не верыць, што ён будзе вызвалены:

– Я лічу, што Лукашэнка вельмі часта агучвае гэтую тэму. Я памятаю першую яго заяву, такую вельмі гучную – 20 траўня. Але ў дадзеным выпадку я спадзяюся вельмі. Шанс на вызваленне ёсць, як ён сам сказаў, у некаторых палітвязняў. Але ж Лукашэнка, як заўсёды, не можа рабіць гэта годна і ставіць пэўныя умовы. Таму я не лічу, што ў дадзеным канкрэтным выпадку гэта тычыцца Мікалая Віктаравіча.

Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках. Гэта самы вялікі тэрмін зняволення па справе аб пратэстах, якія адбыліся ў Мінску 19 снежня 2010 года – у дзень прэзідэнцкіх выбараў. У сярэдзіне студзеня 2011 года па рашэнні суда Шклоўскага раёна форма пакарання палітыку была зменена. Са шклоўскай калоніі ён быў пераведзены ў магілёўскую турму, дзе рэжым утрымання нашмат больш жорсткі.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вінцук Вячорка
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Леанід Сьвецік