Цэнзар Статкевіча забараніў ягонай жонцы ўжываць такія “цынічныя словы”, як “звер” і “жабкі”

калі яна хоча, каб яе лісты даходзілі да адрасата.

Мікалай Статкевіч лістоў амаль не атрымоўвае, паведамляе сайт палітыка, які вядуць ягоныя паплечнікі.

Ён паведаміў жонцы Марыне аб тым, што лісты ад людзей, якія яму пішуць, амаль не атрымлівае, зрэдку даходзяць толькі тэлеграмы альбо пустыя канверты. Самой жа Марыне цэнзары не раяць ужываць такія «цынічныя словы», як «звер», «жабкі», «смоўж», каб яе лісты даходзілі да адрасата.

З нагоды сённяшняй сітуацыі ў краіне Мікалай Статкевіч піша: «…гэты дзіцячы шантаж кшалту „прымайце нас такімі, якія мы ёсць, і дапамагайце, а то мы здамо краіну“ ўжо не працуе. І перспектыва абсалютна ясная — альбо мяняцца, альбо — здача. Урэшце, усё будзе залежыць ад таго, ці ёсць ужо нацыя. Веру, што болей за 20 год барацьбы, страт і пакутаў не былі дарэмнымі і яна ўжо ёсць».

Палітвязень па-ранейшаму знаходзіцца Ў магілёўскай турме № 4, куды быў этапаваны са Шклова 13 студзеня 2012 года. Рашэнне аб гэтым 12 студзеня прыняў суддзя Волкаў па прадстаўленні адміністрацыі ПК-17.

nn.by

Іншыя палітычныя вязьні

  • Наста Дашкевіч
  • Андрэй Саньнікаў
  • Васіль Парфянкоў
  • Антон Сурапін
  • Аляксей Шыдлоўскі