Справа Кацярыны Садоўскай. Фігуранты:

1. Кацярына Садоўская

Кацярына Пятроўна Садоўская нарадзілася 28 студзеня 1946 г. у Гомелі. Пасьля сканчэньня школы паехала працаваць у Сьветлагорск на завод штучнага валакна. Праз год пераехала ў Менск. Працавала на радыятарным заводзе, кіроўцай трамвая, у камунальнай гаспадарцы. Ад 1988 г. займаецца праваабарончай дзейнасьцю. У сярэдзіне 1990-х гг. супрацоўнічала з Партыяй здаровага сэнсу, пры якой стварыла грамадзкую прыёмную […]