Навошта міліцыя шукала “графіціста” Вячаслава Касінерава?

12400066_892409900856572_706041211_o Вячаславам Касінеравым – адным з фігурантаў “справы графіцістаў”, якая мела палітычнае адценне, у апошні час зацікавіліся супрацоўнікі сілавых структураў.

Сам Вячаслаў звязвае такую ўвагу да яго персоны з тым, што ён у апошні час выказваўся у падтрымку антыфашыстаў, якія таксама патрапілі пад пераслед.

“Зараз чакаю “лісты шчасця”, – паведаміў Вячаслаў Касінераў сайту palitviazni.info.

Дарэчы, не так даўно стала вядома, што следчыя не змаглі ўстанавіць асоб, якія пры затрыманні зламалі сківіцу Вячаславу Касінераву. Вячаслаў дамагаўся прыцягнення да крымінальнай адказнасці асоб, якія моцна збілі яго пры затрыманні 11 жніўня мінулага году.

Адказ з Маскоўскага раённага аддзела Следчага камітэта горада Мінска быў такі: «Крымінальная справа прыпыненая 14 сакавіка ў сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

А на мінулым тыдні на кватэру да фігуранта справы «графіцістаў» спрабавалі патрапіць прадстаўнікі сілавых структураў.

“Быў такі момант, калі сапраўды прыходзілі да мяне, да маіх сяброў, – распавядае Вячаслаў Касінераў.Я думаю, што гэта звязана з рознымі акцыямі ў падтрымку антыфашыстаў, якія зараз затрыманы. Можа быць, сілавікі шукалі тых, хто ладзіць гэтыя пікеты ці нейкім чынам інфармацыйна спрабуе падтрымліваць. Таму прадстаўнікі Маскоўскага РУУС зацікавіліся і маёй асобай, хацелі нібыта са мной проста паразмаўляць”.

Са слоў Вячаслава Касінерава, пасля ў СМІ з’явіўся гучны артыкул пра тое, што ў краіне распачалося своеасаблівае паляванне на патрыётаў.

“Магчыма, гэта крыху спыніла неймаверную цікаўнасць сілавікоў да маёй асобы, але ж усё роўна пасля акцыі ў падтрымку антыфашыстаў на мяне склалі пратакол, – дадае Вячаслаў. – Адвезлі мяне ў аддзел, вельмі доўга з кімсьці міліцыянты раіліся. У выніку прыехаў намеснік начальніка РУСС, мяне знялі на камеру, задалі некалькі пытанняў. Склалі пратакол – і адпусцілі. Пакуль усё сцішылася, але чакаю “лісты шчасця” са штрафамі”.

palitviazni.info   

Фота Ірыны Арахоўскай

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Жукавец
  • Зьміцер Завадскі
  • Валеры Шчукін
  • Васіль Старавойтаў
  • Віталь Рымашэўскі