Марына Адамовіч: “Мы будзем працягваць збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча”

Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыла сёння рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта. Адну з адмоваў атрымала ініцыятыўная група па вылучэніі кандыдатам палітвязня Мікалая Статкевіча. Жонка вязня і кіраўнік яго групы, Марына Адамовіч, адзначыла, што ўжо на працягу ўжо двух апошніх гадоў розныя прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама неаднаразова заяўлялі, што група Міколы Статкевіча не будзе зарэгістраваная ні ў якім разе. Але гэтую адмову жонка палітзняволенага не разглядае як паражэнне. Марына Адамовіч заявіла, што будзе працягвацца збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча і праводзіць інфармацыйную кампанію на нацыянальным і міжнародным узроўні.

http://youtu.be/xW95gMjKsjY

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Сурган
  • Яўген Васьковіч
  • Эніра Браніцкая
  • Зьміцер Новік
  • Ільля Васілевіч