Мікалай Статкевіч прапануе перайменаваць пракуратуру ў пошту

Мікалай Статкевіч падзяліўся рацыяналізатарскай прапановай аб ўладкаваньні працы генпракуратуры і расказаў пра навагоднюю ялінку ў сваёй камэры.

Палітвязень Мікалай Статкевіч накіраваў у генпракуратуру ліст, які назваў «рацыяналізатарскай прапановай». Апазыцыйны палітык прапануе перайменаваць Генэральную пракуратуру Беларусі ў «генэральны паштовы перасылачны пункт» і скараціць да двух чалавек колькасьць супрацоўнікаў установы. Паводле Мікалая Статкевіча, пракуроры ўсё роўна не выконваюць сваіх абавязкаў па кантролі за выкананьнем законаў, а толькі перасылаюць скаргі тым, на каго скардзяцца вязьні.

Пра гэтую ініцыятыву паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Паводле яе, Мікалай Статкевіч чатыры разы запар адпраўляў у пракуратуру скаргі на сваіх турэмшчыкаў, і кожны раз гэтыя скаргі перадаваліся ў дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС, то бок тым, на каго скардзіўся палітвязень.

«У пятай скарзе Мікалай Статкевіч выказвае вось такую ініцыятыву, а зэканомленыя грошы і ганарар за рацыяналізатарскую прапанову просіць адправіць ў бюджэт краіны», — кажа Марына Адамовіч.

Таксама ў апошнім лісьце, паводле Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч паведаміў, што напярэдадні сустрэчы Новага году па камэрах магілёўскай турмы, дзе яго трымаюць, ахоўнікі разьнесьлі яловыя галінкі. Сваю галінку Статкевіч і ягоны сукамэрнік упрыгожылі, чым змаглі. Атрымалася маленькая сьвяточная ялінка, зь якой яны і сустрэлі Новы год.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году, адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Мікалай Статкевіч сваёй віны ў судзе не прызнаў.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

19.12.2017 Мікола Статкевіч: Нам не сорамна будзе глядзець у вочы сваім дзецям

13.11.2017 Мікалай Статкевіч: Справа можа дайсці нават да пасадкі ў турму

24.10.2017 Сяргей Скрабец: Сэнсу ў акцыях не бачу, але ў душы пратэстоўцаў падтрымліваю

23.09.2017 Мікола Статкевіч: Найперш за краты кідаюць патрыётаў сваёй краіны

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

12.08.2016 Мікалай Статкевіч: Найлепшы падарунак для мяне – свабода для нашай краіны

Іншыя палітычныя вязьні