Марына Адамовіч: Нарэшце я магу перыядычна чуць голас свайго мужа

Мікола Статкевіч адстаяў сваё права на тэлефанаванне «на волю». Палітзняволены скарыстаўся адзінай дазволенай магчымасцю дзеля размовы з жонкай – Марынай Адамовіч. Праз працяглы час, кажа жанчына, зноў змагла пачуць мужа.

Марына Адамовіч:

– Ёсць такое агульнае правіла, якое прадугледжваецца крымінальна-выканаўчым кодэксам, што зняволеныя маюць права на тэлефанаванні. Максімальная колькасць такіх званкоў неабмежаваная кодэксам, мінімальная – хаця б адзін раз на месяц. Пасля працяглага змагання гэтую мінімальную колькасць зараз Міколу дазваляюць – адзін званок на месяц.

У апошнім лісце Марыне Адамовіч Мікола Статкевіч паведаміў, што яго папярэдні ліст быў перанакіраваны ў абласную пракуратуру. «Узялі ў яго і тлумачэнні пра змест ліста, у якім Мікола Статкевіч пісаў пра сітуацыю ў Шклоўскай калоніі», – зазначыла жонка палітзняволенага. Жанчына не ведае пра змест ліста, але кажа, што расказаць Мікалаю Статкевічу было пра што.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Хамічэнка
  • Васіль Старавойтаў
  • Зьміцер Завадскі
  • Аляксандар Францкевіч