Ліст ад Статкевіча канфіскавалі і даслалі ў абласную пракуратуру

Як паведаміла жонка палітыка, Марына Адамовіч, праблемы з ліставаннем узнікалі шмат разоў і ранней, піша сайт statkevich.org. Але тады лісты Мікалая Статкевіча проста «не праходзілі цэнзуру», а лісты ад яго адрасатаў «знікалі» ці, у выпадку, калі ліст быў «замоўлены», палітвязень атрымліваў толькі пусты канверт.

— Апошні з атрыманых ліст мяне здівіў, — рассказала Марына. — У ім Мікалай паведаміў, што яго папярэдні ліст быў не проста канфіскаваны, а накіраваны ў абласную пракуратуру разам з яго паказаннямі аб сітуацыі ў Шклоўскай калоніі, пра якую ён напісаў у гэтым лісце.

— Цікава, што б гэта значыла? Ці то адмінстрацыя турмы баіцца, каб інфармацыя пра тое, што адбывецца ва ўстановах пенетэнцыарнай сістэмы, выйшла на волю? Ці то, наадварот, вырашылі праявіць пільнасць і «прасігналізаваць» аб выяўленых парушэннях? То можна было копію ліста скарыстаць. Таму схіляюся да першага, — сказала Марына Адамовіч.

Жанчына не ведае аб змесце ліста, але кажа, што не цяжка здагадацца, што расказаць Мікалаю Статкевічу было пра што.

— Я вельмі добра памятаю, што там адбывалася акурат два гады таму, калі пасля прыезду Лукашэнкі ў Шклоў і яго знакамітай прапановы «палітычным» «папрасіцца», там пачаўся страшэнны ціск на іх. Таму, думаю, напісаць Міколу было пра што. Спадзяюся, што ўтаіць гэта ўжо немагчыма, нават, калі будзе сканфіскаваны яшчэ дзясятак лістоў.

Нагадаем, што начальнік калоніі № 17 палкоўнік Ермаліцкі, яго намеснік Ягулеўскі і яшчэ два супрацоўнікі, якія непасрэдна вінаватыя ў катаваннях «палітычных» амаль два гады таму былі ўнесеныя ў спіс неўяздных у Еўрапейскі Саюз.

Паводле statkevich.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

13.11.2017 Мікалай Статкевіч: Справа можа дайсці нават да пасадкі ў турму

24.10.2017 Сяргей Скрабец: Сэнсу ў акцыях не бачу, але ў душы пратэстоўцаў падтрымліваю

23.09.2017 Мікола Статкевіч: Найперш за краты кідаюць патрыётаў сваёй краіны

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

12.08.2016 Мікалай Статкевіч: Найлепшы падарунак для мяне – свабода для нашай краіны

06.07.2016 Мікалай Статкевіч: Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі!

Іншыя палітычныя вязьні