Марына Адамовіч: Пакуль хоць адзін адмаўляецца пісаць прашэнне, гэта ўлада несапраўдная

Марына Адамовіч каментуе сітуацыю вакол свайго мужа і іншых палітычных зьняволеных.
— Спадарыня Марына, Ваш муж Мікола Статкевіч папярэдзіў, што яму не першы раз пагражаюць напісаць прашэнне аб памілаванні за яго, падрабіўшы почырк. Ці сапраўды такая падробка дакументаў рэальная?
— Насамрэч Мікола ўзгадаў падзеі амаль двухгадовай даўніны, калі “прыдворнай” калоніі Лукашэнкі быў “аказаны высокі давер” — выбіць прашэнні з “палітычных”. Менавіта тады актыўна выкарыстоўваліся такія пагрозы. Наколькі я разумею, зараз Мікалай узгадаў тыя падзеі, бо нешта вакол яго адбываецца. Наўпрост жа “па прашэнне” да яго даўно не зьвяртаюцца, асабліва — пасьля яго заявы.
— Чаму, на Вашую думку, улады так жорстка патрабуюць ад палітвязьняў згаданае прашэнне? У чым прынцыповасьць адмовы вязьняў яго пісаць — ясна: гэта, прынамсі, спроба давесьці сваю невінаватасьць. А чым тлумачыцца ціск уладаў і “выбіванне” прашэння?
— Прынцыповая адмова таму і “прынцыповая”, што, па-першае, гэтыя людзі пэўныя ўласныя прынцыпы, пачуццё годнасьці пераступіць не могуць, і, канечне, не могуць прызнаць сябе вінаватымі ў тым, чаго не рабілі. Усе яны… Але ж не толькі: для Міколы, напрыклад, гэта яшчэ і здрадзіць людзям, якія яму паверылі, і паспрыяць “легітымізацыі” гэтай улады, бо, калі людзі “просяць аб памілаванні”, то аўтаматычна прызнаюць сваю віну –альбо права гэтай улады іх судзіць і мілаваць. Палітвязьні зараз як на вайне, як ні пафасна гэта гучыць, і, па сутнасьці, яны там па сваёй волі. Цаной уласнай свабоды яны спрабуюць захаваць і ўласны гонар, і права на нармальную будучыню для ўсіх нас. Яны і яшчэ спрабуюць прадухіліць спакусу гандлю закладнікамі на будучае і таму рашуча патрабуюць не гандляваць іх свабодай. Сёння гэтыя хлопцы — рэальная праблема для таго, хто іх туды адправіў. Пакуль хоць адзін палітычны вязень адмаўляецца “папрасіцца”, нават ва ўласных вачах, не кажучы ўжо пра сьвет, гэта ўлада “несапраўдная”. Уласна кажучы, гэта і ёсьць адказ — чаму так важна для ўлады іх “даціснуць”.
— Вы абураліся, што часам журналісты выказваюць у СМІ здагадкі пра тое, што палітвязьняў нібыта вось-вось вызваляць. Чаму ж такія публікацыі непрыймальныя?
— Абуралася? Мабыць, не вельмі дакладнае слова… Але ж мы з Вамі не мусім займацца “гаданнем на кававай гушчы”.  Скажыце, на чым заснаваныя такія здагадкі? З улікам сказанага вышэй, хіба ўлада зацікаўлена прадэманстраваць сваю “слабасьць”? (Словы “міласэрнасьць”, “адэкватнасьць”, “аб’ектыўнасьць”, “справядлівасьць” і “законнасьць” — на жаль, не з лексікона ўлады). Затое гэтыя марныя чаканні вельмі на карысць ўладзе, бо і ўнутры краіны, і звонку любая актыўнасьць замірае, не робяцца неабходныя рэчы, нейкія далейшыя крокі, якія маглі б рэальна паспрыяць вызваленню палітычных зьняволеных.
Ну і, канешне, гэта — “перадышка” для тых, хто намі незаконна кіруе, магчымасьць знайсьці рэсурсы і г.д.
Для нашых хлопцаў, з непазьбежнасьцю, гэта яшчэ лішнія месяцы, а мо і гады, у няволі… А для сваякоў, як бы мы ні разумелі ўсю ілюзорнасьць і надуманасьць такіх чаканняў, гэта заўсёды вельмі балюча — няспраўджаныя чаканні, надзеі, якія не збыліся. Думаю, тут варта ўзгадаць Фёдара Цютчава: “Нам не дано предугадать, как наше слово отзовётся, — и нам сочувствие даётся, как нам даётся благодать…” Таму няварта раскідвацца словамі, за якімі нічога не стаіць…

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

12.08.2016 Мікалай Статкевіч: Найлепшы падарунак для мяне – свабода для нашай краіны

06.07.2016 Мікалай Статкевіч: Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі!

20.06.2016 Мікалай Статкевіч: Трэба як мага больш палітызаваць парламенцкую кампанію

20.05.2016 Пытанне санкцый: быць альбо не быць?

12.05.2016 Мікалай Статкевіч: Няхай самі думаюць, якія яшчэ шкарпэткі можна ў мяне скрасці

Іншыя палітычныя вязьні