Статкевіч пра памілаваньне: “Не характэрна для праваслаўных атэістаў”

Статкевіч тлумачыць, чаму яго не памілвалі на Вялідзень.

У лісьце, які атрымала ад Мікалай Статкевіча ягонай жонка Марына Адамовіч палітвязень выказвае падзяку сябрам, якія перадалі яму ў турму тэлевізар і піша, што ўбачыў на экране «першае вясеньняе лісьце».

«Мікалай сапраўды ня бачыць ўжо трэцяй вясны», — зазначае Марына Адамовіч пра свайго мужа, якога трымаюць ў Магілёўскай турме.

Марына Адамовіч зачытала з ліста тлумачэньне Мікалая Статкевіча адносна таго, чаму ён не чакаў вызваленьня палітвязьняў на мінулы Вялікдзень.

Год таму на Вялікдзень былі памілаваныя былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў і ягоны паплечнік Зьміцер Бандарэнка.

Былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Мікалай Статкевіч у гэта ня верыў: «Андрэя і Дзіму вызвалілі на Вялікдзень выпадкова. Проста цягнулі з разглядам іх прашэньняў у спадзяваньні, што я і Зьміцер Дашкевіч далучымся. І дацягнулі да паседжаньня камісіі па памілаваньні, якая засядае двойчы ў год, у сярэдзіне вясны і сярэдзіне восені. І прычым тут Вялікдзень? Гэта ж гэтак не характэрна для праваслаўных атэістаў».

Паводле Марыны Адамовіч, зноў не ўсе лісты яе мужа, якія ён дасылае адрасатам, да іх даходзяць.

Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў за арганізацыю мітынг пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Сваёй віны палітык не прызнаў.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Севярынец