Статкевіч: Альтэрнатывы руху ў турме – няма (відэа)

Сёньня ў якасьці спосабаў выжываньня ва ўмовах беларускай турмы мы пазнаёмім вас з самымі рознымі мэтодыкамі. Адна зь іх належыць асуджанаму Магілёўскай крытай турмы, палітвязьню Міколу Статкевічу.Большасьць сучасных арыштантаў не заўважаюць уласнай дэградацыі — напісаў у сваім лісьце вязень Гарадзенскай турмы № 1 М.

«Ва ўмовах маленькай камэры „крыткі“, якую мусіш штодня дзяліць з выпадковым суседам, асуджанаму нават на ня надта вялікі тэрмін чалавеку вельмі лёгка звар’яцець, пераступіць цераз розныя псыхічныя табу або проста ціха дэградаваць, лежачы цэлымі днямі на нарах і зь бязрадасным тварам думаючы пра ня менш бязрадасную будучыню Супраціўляюцца ж дэградацыі — адзінкі».

Аўтар наступнага ліста — асуджаны Магілёўскай «крыткі» палітвязень Мікола Статкевіч.

«Калі ласка, толькі не хвалюйся за мяне, адчуваю тут сябе я добра. Безумоўна, тут не санаторый, і фактараў, якія адмоўна ўплываюць, дастаткова. Але ж і я разумею гэта і таму прыкладаю дастаткова намаганьняў, каб заставацца ў нармальнай форме. Напрыклад, штодзённа я хаджу тры гадзіны. Адну — на прагулцы і дзьве — у камэры, сумяшчаючы іх з […] фізкультурай. Дарэчы, фізкультурай я займаюся тройчы на дзень: размінка, (у асноўным, розных аддзелаў хрыбта). Пасьля пад’ём: прысяданьні і адцісканьні на прагулцы; падцягваньні і прэс пасьля яе. Пару месяцаў таму падняў нагрузкі на прэс…

Запамятаў напісаць: насамрэч, цяпер на шпацыр выводзяць а палове на дзесятаю, радзей –на пачатку адзінаццатай. Але, нават, калі б сонца ў небе было відно, то на ўзроўні вачэй яно б зрабілася відным у апоўдзень недзе напрыканцы лютага — сьцены прагулачных дворыкаў дастаткова высокія. Праўда, мне дастаткова проста сьветлага неба»..

Як сьведчаць мэдыкі, хада — гэта выдатны, да таго ж, даступны большасьці спосаб паляпшэньня фізычнай формы і здароўя ў цэлым. Гэтая фізычная нагрузка, калі яе рабіць у добрым тэмпе, карысная для сэрца, лёгкіх і кровазвароту, да таго ж, яна ўмацоўвае цягліцы, косткі, суставы, зьніжаючы рызыку любых траўмаў, уключна зь пераломамі. Хада таксама паляпшае настрой, якасьць сну, што дапамагае справіцца з такімі знаёмымі многім вязьням дэпрэсіяй і трывогай.

«Мікола заўсёды хадзіў вельмі шмат, — кажа жонка Статкевіча, дарэчы, лекар паводле адукацыі. — Калі мы разам дзесьці адпачывалі, мы там праходзілі, паводле сьціплых прыкідак, дзесьці па 10 кілямэтраў у дзень. Хадзіць па 2–3 гадзіны — гэта радасьць ад руху. Апошнія два гады ён столькі ж ходзіць і ў вязьніцы. Але ня толькі таму, што мае шматгадовую звычку. Ён лічыць, што здароўе — гэта сапраўдны капітал, у які трэба ўкладаць, асабліва ў турэмных умовах, прычым пры любых абставінах, як бы цяжка гэта ні было».

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Квяткевіч
  • Аляксандар Фядута