Павел Севярынец дамагаецца права на ліставанне з Міколам Статкевічам

Сустаршыня аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянскай дэмакратыя Павел Севярынец пакуль не атрымаў адказы з ведамстваў, куды ён накіраваў скаргі аб забароне яму ліставання з экс-кандыдатам у прэзідэнты Міколам Статкевічам.

Пра гэта паведаміла маці Севярынца Таццяна:

– Напісаў у генпракуратуру скаргу і напісаў у Дэпартамент па выкананні пакаранняў на гэты конт. Ён патрабуе разабрацца і пакараць тых, хто забараняе. Бо няма ў нас такога – без права на ліставанне, як калісьці. Мы зараз чакаем адказу. Чаму так робіцца? Бо любое слова падтрымкі ўзмацняе дух. Значыць, яны імкнуцца яго дух аслабіць.

Як раней паведамляла жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, да нядаўняга часу яе муж атрымліваў лісты ад Паўла Севярынца, аднак замест лістоў пачалі ўручаць пустыя капэрты з запіскай пра тое, што перапіска паміж зняволенымі забаронена.

racyja.eu

, - у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні