Ігара Аліневіча ў калоніі ізалявалі ад знешняга свету

За ўвесь час знаходжання ў Наваполацкай калоніі палітвязень Ігар Аліневіч патэлефанаваў сваім родным толькі адзін раз. Пра гэта Радыё Рацыя паведаміла маці зняволенага анархіста Валянціна Аліневіч.

“Гэта мяне як маці, канешне, вельмі турбуе, бо ў іншых калоніях зняволеныя маюць магчымасць тэлефанаваць родным у горшым выпадку два разы на месяц, а ў лепшым – кожны тыдзень”, – кажа Валянціна Аліневіч.

– Адміністрацыя тлумачыць гэта тым, што не ўсе калоніі абсталяваны тэлефонамі належным чынам і г.д. Але я бачу ў гэтым магчымасць псіхалагічнага ціску. Я лічу, што ўтойванне інфармацыі пра стан здароўя майго сына і наогул ўтойванне інфармацыі аб ім – гэта своеасаблівае катаванне для яго родных і для яго самога.

27 мая мінулага года Ігар Аліневіч быў асуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі Аліневіча і ягоных паплечнікаў Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

racyja.com

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Корбан
  • Сяргей Каваленка
  • Валеры Леванеўскі
  • Павал Шарамет
  • Уладзімер Кудзінаў