Ірына Халіп: Ёсць рашэнне ізаляваць Саннікава

“Будзем працягваць абскарджваць дзеянні начальніка калоніі Віцьба-3 на ізаляванне Андрэя Саннікава “ – паведаміла жонка палітвязня Ірына Халіп.

Па гэтай справе адпраўлены пазоў у Віцебскі суд. Жонка былога экс-кандыдата ў прэзідэнты палітвязня Андрэя Саннікава атрымала ад яго вялікі, ажно на дзве старонкі дзіўны ліст.

Ірына Халіп:

– Я толькі зразумела, што майму мужу патлумачылі, калі ён хоча каб нейкія звесткі ад яго даходзілі, то гэта магчыма, толькі калі ён будзе пісаць пра кветачкі і ўвогуле ні слова не пісаць пра сябе і што з ім адбываецца. Ён відаць так літаральна і вырашыў усё зрабіць. Ні слова пра сябе, ніводнага пытання пра мяне. Сапраўды нічога не разумею.

Сёння да Андрэя Саннікава зноў спрабаваў прарвацца адвакат, але з гэтага нічога не выйшла. Ірына Халіп гаворыць:

– Сітуацыя такая, што калі ёсць рашэнне яго ізаляваць, то за адной праверкай можа ісці і другая. Пасля можна нешта іншае прыдумацьь, як са Статкевічам. Раптам за тры дні – тры парушэнні. Такая стратэгія – ізаляваць усіх. Я і адвакаты грукаем ва ўсе дзверы. Зараз адправілі пазоў у Віцебскі суд. Паспрабуем абскардзіць дзеянні начальніка калоніі Віцьба-3. Будзем глядзець, што з гэтага атрымаецца.

Начальнік калоніі сказаў, што адвакат ездзіць дарэмна, бо ён яго ўсё роўна не пусціць, бо вядзе праверку. Начальнік не лічыць мэтазгодным доступ адваката і сваякоў да Андрэя Саннікава.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні