Лукашэнка назваў Саннікава бандзюгам. Але да 3 Ліпеня будзе амністыя

У Беларусі да Дня незалежнасці 3 ліпеня можа быць аб’яўлена амністыя. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.

«У бліжэйшы час, можа быць, да Дня незалежнасці, мы вызвалім цэлы шэраг асуджаных, можа, нават дзве-тры тысячы, але тых, хто нармальна сябе там вядзе і, як у іх там кажуць, стаў на шлях выпраўлення», — сказаў ён.

«Бо так будзе справядліва», — мяркуе Лукашэнка.

«А то бандзюгаў выпусцілі, а нармальныя людзі ў засценках садзяць», — дадаў ён, маючы на ўвазе нядаўняе вызваленне двух памілаваных апазіцыянераў.

«Іх, бачыце, выпусцілі, а 20, 30 тысяч зняволеных сёння такія льготы не атрымалі. Гэта нармальна? Гэта справядліва з боку прэзідэнта? Не?», — сказаў ён.

belta.by

Іншыя палітычныя вязьні