З камеры Саннікава перавялі хворага на сухоты асуджанага

З камеры кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава ўрэшце перавялі хворага на сухоты асуджанага. Ужо тыдзень палітык утрыліваецца ў памяшканні камернага тыпу адзін.

Пра гэта стала вядома пасля яго сустрэчы з адвакатам, якая адбылася 8 лістапада.

Але, як распавяла жонка палітыка Ірына Халіп, у Саннікава абвастрыліся праблемы са здароў’ем:

– У Андрэя ізноў абвастрыліся праблемы са спіной. Ведаю, што ён зараз праходзіць курс ін’екцый і адчувае сябе даволі дрэнна. Але ў мінулы тыдзень, вось як раз пасля нашай прэс-канферэнцыі, якую мы давалі з жонкамі іншых палітвязняў, хаця б псіхалагічная сітуацыя палепшылася таму, што на гэты момант спыніліся правакацыі, спыніўся ціск.

Па словах Ірыны Халіп, адміністрацыя Бабруйскай калоніі працягвае прапаноўваць Андрэю Саннікаву пісаць прашэнне аб памілаванні. Але робіць гэта ўжо ўскосна, без прамога ціску. Але Саннікаў пісаць прашэнне адмовіўся. “Яго пазіцыя застаецца непахіснай. Дзіўна, што рэжым гэтага яшчэ не зразумеў” – кажа Ірына Халіп.

racyja.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вячаслаў Сіўчык
  • Міхаіл Чыгір
  • Алег Сурган
  • Аляксандар Казакоў
  • Андрэй Кім