Эдуард Зелянкоў

Эдуард Зелянкоў — моладзевы апазыцыйны актывіст са Жлобіну (Гомельская вобласьць).

Храналёгія перасьледу

Эдуард Зелянкоў быў затрыманы 13 сакавіка 2006 году за нанясеньне графіці. Крымінальная справа супраць яго была ўзбуджаная па артыкулах 193.1 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу. Сьледзтва вялося аддзелам унутраных справаў Цэнтральнага раёну г. Гомеля.

На пачатку чэрвеня 2006 году абвінавачаньне ў хуліганстве зь Зелянкова было зьнятае за адсутнасьцю складу злачынства і пакінутае абвінавачаньне ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Паводле рашэньня суду Жлобінскага р-ну, Эдуард Зелянкоў быў прыгавораны да штрафу.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Каваленка
  • Ільля Васілевіч
  • Кацярына Салаўёва
  • Уладзімер Яроменак