Ці прызнаюць Піліпа Шаўрова палітвязнем?

Актывісту “Маладога фронту” Піліпу Шаўрову, якога затрымалі за расфарбаваныя рукі помніка Пушкіну, пагражае да 6 гадоў зняволення.

“Высновы з нагоды таго, ці будзе актывіст прызнаны палітычным зняволеным, будуць зроблены пасля судовага працэса”, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, што 19 студзеня Піліпа Шаўрова затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Хлопца вінавацяць у тым, што ён размаляваў чырвонай фарбай рукі помніка расейскаму паэту Пушкіну.

Акрамя гэтага хлопца вінавацяць і ў іншых графіці – маўляў, намаляваў бел-чырвона-белы сцяг на помніку загінулым пры выкананні абавязку міліцыянтам і вайскоўцам унутраных войскаў МУС Беларусі, а таксама нанёс графіці «Свабоду Севярынцу».

Зараз Піліпу Шаўрову пагражае да 6 гадоў зняволення.

Многія адзначаюць, што гэта палітычна матываваная справа, але ці прызнае праваабарончая супольнасць хлопца палітвязнем?

“Мы за гэтай справай працягваем сачыць і, безумоўна, трэба будзе адсочваць судовы працэс, – кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. – Пакуль што яшчэ незразумелае абвінавачванне ў поўным аб’ёме.

Акрамя таго, хацелася б паслухаць на судзе матывацыю самога Піліпа Шаўрова, як ён сам будзе тлумачыць свае ўчынкі. Па выніках суда і будуць зроблены высновы з нагоды таго, ці будзе актывіст прызнаны палітвязнем”.

palitviazni.info

Фота: t.me/mf_mensk

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Грыбкоў
  • Валеры Шчукін
  • Зьміцер Хведарук
  • Ільля Васілевіч