Чаму анархістам далі такія вялікія тэрміны зняволення?

12 лютага суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў актывістам анархісцкага руху Мікіце Емяльянаву і Івана Комару па 7 гадоў зняволення кожнаму з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

“Гэта такое дэманстрацыйнае пакаранне, – распавёў сайту palitviazni.info прадстаўнік анархісцкага руху і былы палітвязень Мікола Дзядок.

Судзілі Емяльянава і Комара за восеньскія акцыі: спачатку чырвонай фарбай быў запэцканы будынак гарадскога суда, а потым з другой спробы кактэйлем Молатава былі пашкоджаны дзверы аднаго з будынкаў СІЗА. Нанесеная шкода – 1 рубель 50 капеек.

“Гэта такое дэманстрацыйнае пакаранне, – лічыць прадстаўнік анархісцкага руху і былы палітвязень Мікола Дзядок.Каб іншыя баяліся. Адсюль такая пачварная дыспрапрацыянальнасць паміж паміж учынкам і пакараннем.

Больш за ўсё звяртае на сябе выпадак Комара. Усё абвінавачанне падчас папярэдняга следства будавалася на ягоных паказаннях, Аднак супрацоўніцтва са следствам Івану. Як аказалася, не дапамагло”.

Па словах Міколы Дзядка, улада разумее, што такімі дзеяннямі яна стварае анархістам арэол “пакутнікаў”, якіх жорстка прэсуюць ледзь не за сам факт існавання.

“У той жа час яны вырашылі ахвяраваць гэтым фактам, – дадае суразмоўца. – Маўляў, няхай іх лічаць пакутнікамі, а галоўнае, каб іншыя баяліся паўтараць такія ўчынкі.

Аднак нават гісторыя анархісцкага руху Беларусі паказвае, што ніхто не баіцца, бо кожны 18-19 гадовы малады чалавек думае, што яго падчас такіх акцый не зловяць”.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Фёдар Мірзаянаў
  • Уладзімер Някляеў
  • Міхась Субач
  • Алесь Чарнышоў
  • Андрэй Рамашэўскі