Віктар Мароз: Трэба выкарыстоўваць усе магчымасці

Адзін з фігурантаў “справы “Белага легіёна” Віктар Мароз распавёў сайту palitviazni.info, чаму вырашыў звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

“Калі ёсць магчымасці, іх трэба выкарыстоўваць, – кажа Віктар Мароз. – Нават у тым выпадку, калі рэальнага эфекта не будзе…”

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі былых фігурантаў “справы “Белага легіёна” Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Віктара Мароза і Сяргея Стрыбульскага, паведамляе spring96.org.

Нагадаем, што ў 2017 годзе была распачата гучная крымінальная “справа “Белага легіёна”, якую вёў спачатку КДБ, а затым Следчы камітэт. У межах гэтай справы Данілаў, Дундукоў, Мароз і Стрыбульскі сярод многіх іншых абвінавачваліся ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання.

Паўтара дзясятка абвінавачаных, у тым ліку гэтыя чацвёра, правялі пад вартай каля ста дзён. У выніку віна іх не была даказана, а справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства, і яна нават не дайшла да суда.

Данілаў, Дундукоў, Мароз і Стрыбульскі спрабавалі праз суд дамагчыся рэабілітацыі і кампенсацыі маральнай шкоды, але ім было адмоўлена.

“Калі ёсць магчымасці, іх трэба выкарыстоўваць, – кажа Віктар Мароз. – Нават у тым выпадку, калі рэальнага эфекта не будзе. Але трэба спрабаваць, чаму і не? Я лічу, што такая палітычная сітуацыя ў краіне будзе не вечна, яна ж некалі зменіцца. Таму трэба ўсімі прававымі метадамі паскараць гэты працэс. Так, магчыма, ніякага вялікага сэнса ў падачы скаргі і няма, але ёсць сэнс для ўсё ідэі”.

Віктар Мароз адзначае, што ў той час, калі судзіўся за тое, каб атрымаць маральную кампенсацыю, асаблівай надзеі на станоўчы вынік таксама не было.

“Былі, безумоўна, прэцыдэнты, але мы разумелі, што да “справы патрыётаў”, якая была штучна ўладамі створана, гэта не тычыцца, – дадае суразмоўца. – І нават ніякіх прабачэнняў не прынеслі. Зрабілі выгляд, што і справы не было, і ў следчым ізалятары ніхто не сядзеў”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Лобан
  • Ільля Васілевіч
  • Сьвятаслаў Барановіч
  • Антон Койпіш
  • Алесь Міхалевіч