Чым займаецца ў Беларусі дэпартаваны з Украіны былы палітвязень Аляксандр Францкевіч?

Больш за месяц таму беларускага экс-палітвязня Аляксандра Францкевіча ў Кіеве затрымала Служба бяспекі Украіны і дэпартавала ў Беларусь.

“Па-ранейшаму жыву ў Наваполацку, працую дыстанцыйна”, – распавёў Аляксандр сайту palitviazni.info.


Нагадаем, што экс-палітвязня Аляксандра Францкевіча не так даўно ў Кіеве затрымала Служба бяспекі Украіны і дэпартавала ў Беларусь.

Вядома, што Францкевіч — актывіст анархісцкага руху. У 2011 годзе быў асуджаны на тры гады зняволення па абвінавачанні ў злосным хуліганстве, наўмысным пашкоджанні маёмасці і несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі.

Раней ён і яшчэ чацвёра ягоных паплечнікаў былі затрыманыя па падазрэнні ў падпале расійскай амбасады і Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Францкевіча палітвязнем.

Хлопец выйшаў на волю ў верасні 2013-га, а ў 2015-м з’ехаў у Кіеў. Там ён атрымаў від на жыхарства і працаваў праграмістам, падтрымліваў сувязь з анархістамі. Летась Францкевіч паведамляў беларускім журналістам, што на яго пачаўся ціск з боку СБУ.

“Па-ранейшаму жыву ў Наваполацку, – кажа Аляксандр. – З Украіны няма аніякіх навін па маёй справе, акрамя таго, што ў гэтым накірунку працуюць мясцовыя праваабаронцы. Яны робяць розныя запыты, але атрымліваюць фармальныя адпіскі”.

Аляксандр Францкевіч не хоча распавядаць пра будучыя планы, але адзначае, што беларускія праваахоўнікі пасля прыезду дадому яго не тузаюць.

“Адзінае, што ў міліцыі ёсць свой Тэлеграм-канал, дзе яны друкуюць інфармацыю пра анархістаў, і вось там перыядычна нагадваюць пра маё існаванне, – дадае суразмоўца. – А зараз я працягваю займацца тым, чым займаўся і ва Украіне. Я – праграміст, у Кіеве была сталая праца, таму працягваю там жа працаваць дыстанцыйна. Увогуле, я не пакідаю надзеі вярнуцца ва Украіну, бо да гэтага часу лічу сваю дэпартацыю незаконнай”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Грыбкоў
  • Валеры Леванеўскі
  • Зьміцер Дрозд
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Анатоль Паўлаў