Апеляцыя брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна будзе разгледжана 5 ліпеня

Нагадаем, што 18 красавіка суд Ленінскага раёна г.Брэста вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым па ч.2 арт.188 (“Паклёп”) і ч.2 арт.189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

“Брэсцкі абласны суд разглядзіць маю апеляцыю на рашэнне раённага суда 5 ліпеня”, – паведаміў сайту palitviazni.info Сяргей Пятрухін.

Нагадаем, што блогера пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічынь (9180 рублёў, ці 4381 долар). Пятрухіна абавязалі таксама выплаціць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РУУС г.Брэста 8500 рублёў, ці 4250 долараў. Усяго Пятрухін абавязаны выплаціць каля 9 тысяч долараў.

“Думаю, не мае сэнсу рабіць нейкія прагнозы ў краіне, у якой няма сапраўдных судоў, – кажа Сяргей Пятрухін. – Па рашэнні суда зараз я абавязаны плаціць за тое, што ўжываў літаратурныя словы кшталту “пляшывы” альбо “насаты”. Дзе тут абраза?

Тым больш, ніводная лінгвістычная экспертыза не напісала ў заключэнні, што я некага абразіў. Але каго гэта хвалявала? Мяне пакаралі проста таму, каб маўчаў, а не крытыкаваў уладу. Таму няма вялікіх спадзяванняў і на вышэйшую інстанцыю, хаця мне таксама будзе што на судзе сказаць”.

palitviazni.info

Фота: svaboda.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Сакрэт
  • Андрэй Жукавец
  • Андрэй Пратасеня
  • Міхаіл Жамчужны