“Гарачая” вясна-2017

21 сакавіка праваабаронцы “Вясны” прэзентавалі фотаальбом, які прысвечаны падзеям “гарачай” вясны 2017-га году.

Фотакніга распавядае пра гучныя падзеі, якія адбываліся ў грамадска-палітычным жыцці вясной міналага году.

“Не першы раз у нашай гісторыі вясна “гарачая”, таму што менавіта ў гэты час праводзяцца буйныя дэмакратычныя акцыі, – распавяла рэадактар кнігі Алена Лапцёнак. – У мінулым годзе менавіта Дэкрэт аб “дармаедах” стаў той падставай, каб па ўсёй краіне адбыліся масавыя акцыі пратэсту. Героем нашага фотальбома з’яўляецца просты народ. Людзі, якія прыйшлі на гэтыя акцыі”.

У выданне ўвайшло каля 200 аўтарскіх здымкаў, а таксама фотаздымкі з адкрытых крыніц. Фотаальбом выдадзены на дзвюх мовах: збольшага зроблены на беларускай, а ў канцы ёсць пераклад подпісаў на старонках на англійскую.

“Асноўныя вехі адлюстраваныя ў гэтым альбоме, і я спадзяюся, што дзякуючы выдатнай працы фатографаў, гэтая кніга не будзе сумнай, а яе можна будзе паглядзець і ўсвядоміць масштабы рэпрэсій, якія ўлады ўжываюць у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў”, – сказаў падчас прэзентацыі кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аксана Новікава
  • Уладзімер Яроменак
  • Міхась Субач
  • Аляксандар Шалайка
  • Уладзімір Кондрусь