Павіншуем палітвязняў са святамі!

Палітвязні Міхаіл Жамчужны і Зміцер Паліенка будуць сустракаць Каляды і навагодняе свята за кратамі, і мы можам іх павіншаваць!

“Лісты з волі – гэта падтрымка для любога чалавека, – кажа былы палітычны зняволены Мікалай Статкевіч.Важна адчуць у няволі, што ты – не самотны і не застаўся сам-насам са сваімі праблемамі….”

“Падтрымка — гэта вельмі важна, – кажа праваабаронца Валерый Шчукін. – Асабліва для тых, хто знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Але, шчыра кажучы, на “сутках” мне ў большасці вападкаў лісты проста не перадавалі. Адзінае, што калі сядзеў 9 мая ў ізалятары чсасовага ўтрымання ў Жодзіна, то дзяжурны асабіста прынес мне віншавальную тэлеграму. Відаць, сорамна стала хаваць яе, бо я ж – кадравы афіцэр”.

Былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч дадае, што вельмі важна адчуць чалавеку, што ён не застаўся сам-насам са сваімі праблемамі.

“Мне таксама не ўсе лісты прыносілі, – успамінае ён. – Я здолеў атрымаць пэўную статыстыку і высвятлілася, што даходзіў толькі адзін ліст з сямі, якія мне дасылалі. Але пад святы ўсё роўна атрымліваў шмат віншаванняў. Гэта было важна для мяне, а таксама аказвала пэўнае ўдзеянне на ахоўнікаў. Яны ж бачылі народную падтрымку! Аднойчы, калі знаходзіўся ў Шклоўскай калоніі, пад Новы год ужо рыхтаваўся да пераводу ў крытую турму. І цэнзура, ведаючы гэта, зрабіла больш празрыстым фільтр. Таму тады, пад Новы год, я атрымаў адразу каля 700 лістоў і віншаванняў!”

Зараз палітык перадае свае віншаванні са святамі ўсім тым, хто яго падтрымліваў падчас знаходжання за кратамі.

“Няхай усім гэтым людзям шчасціць! – кажа ён. – І вельмі важна падтрымаць тых, хто зараз знаходзіцца ў няволі. Давайце гэта зробім разам!”

Нагадаем, што павіншаваць палітвязняў можна па наступных адрасах:

Зміцер ПАЛІЕНКА:

ПК-2, атрад № 9. 
вул. Сікорскага 1, г. Бабруйск,
Магілёўская вобласць, 213800

 Міхаіл ЖАМЧУЖНЫ:

ПК-9, 
вул. Дабралюбава 16, г. Горкі,
Магілёўская вобласць, 213410.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Міхалевіч
  • Уладзімер Падгол
  • Зьміцер Дашкевіч
  • Мікола Статкевіч
  • Ірына Халіп