Былыя палітвязні пра Чарнобыльскую трагедыю: Пра гэта трэба нагадваць кожны дзень!

DSCN608526 красавіка ў Мінску прайшоў “Чарнобыльскі шлях” з нагоды 30-х угодкаў Чарнобыльскай трагедыі. Па некаторых звестках, у акцыі бралі ўдзел каля 1000 чалавек.

Сярод тых, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, былі і многія былыя палітзняволеныя: Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў, Зміцер Дашкевіч…

“Беларусь і Чарнобыль – як два бакі адной манеты, – распавёў сайту palitviazni.info Павел Севярынец. – Змрочная колеравая кампазіцыя. Беларусь і Чарнобыль, як вобраз камуністычнага кіравання, катастрофы і духоўнага правалу. Гэта вобраз нябачнай радыяцыі, якая раз’ядае народ і нацыю знутры. Чарнобыль – гэта штосьці неад’емнае ад сёняшняй Беларусі”.

Прысутныя сваімі лозунгамі не толькі ўзгадвалі трагедыю ды выступалі супраць будаўніцтва ў Беларусі новай АЭС, але, напрыклад,  былі на акцыі і палітычныя транспаранты ў падтрымку затрыманага ў Расіі беларуса Эдуарда Пальчыса, заснавальніка сайта 1863x.com, вядомага пад псеўданімам Джон Сільвер.

“30 гадоў Чарнобыля –  як пячатка ў найноўшай гісторыі Беларусі, – кажа Павел Севярынец. – Гэта страшная катастрофа, бо 70 адсоткаў радыяцыі ўпала на нашу краіну. Вядома таксама, што Масква асаджвала радыяцыйныя аблокі на тэрыторыі Беларусі, каб яны не пайшлі на Усход, што наклала адбітак літаральна на ўсё. Калі першыя дзесяць гадоў пасля трагедыі казалі, што гэта небяспека, то апошнім часам ужо заяўляюць, што быццам бы нічога страшнага не адбылося. Таму можна параіць кіраўніцтву Беларусі паказваць уласны прыклад – пабудаваць сабе рэзідэнцыю ў Чарнобыльскай зоне, жыць на тых землях, есці прадукты адтуль. Чамусьці для беларусаў гэта падыходзіць, а для кіраўніцтва – не.

 Насамрэч Беларусь і Чарнобыль – сталі ўжо, як два бакі адной манеты. Змрочная колеравая кампазіцыя. Беларусь і Чарнобыль, як вобраз камуністычнага кіравання, катастрофы і духоўнага правалу. Гэта вобраз нябачнай радыяцыі, якая раз’ядае народ і нацыю знутры. Чарнобыль – гэта штосьці неад’емнае ад сёняшняй Беларусі”.

 “Чарнобыльскі шлях” узнік не толькі , як нейкі напамін пра трагедыю, але яшчэ і як грамадскі нацыянальны рух, – дадае актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч. – І узнік па той прычыне, што камуністычная савецкая ўлада – гэта быў наскрозь ілжывы рэжым. Вядома, ніводная краіна не застрахавана ад такіх трагедый на атамных станцыях, але сёння акцыі кшталту “Чарнобыльскага шляху” – гэта яшчэ і супраціў ілжы”.

Па словах Паўла Севярынца, кожны беларус, “каму попел Чарнобыля б’ецца ў сэрца, раз на год прыходзіць на “Чарнобыльскі шлях”.

“Хаця пра трагедыю мы павінны памятаць і нагадваць кожны дзень”, – дадае ён.

DSCN6039

DSCN6050

DSCN6052

DSCN6060

DSCN6064

DSCN6085

palitviazni.info

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Баразенка
  • Арцём Дубскі
  • Максім Дашук
  • Кастусь Лукашоў
  • Андрэй Жукавец