“Калі дзяржава не бароніць незалежнасць, то гэтую незалежнасць павінны бараніць самі людзі…”

DSCN49224 кастрычніка на сталічнай плошчы Свабоды прайшла акцыя пратэсту супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай авіяцыйнай базы.

На мерапрыемства прыйшло шмат апазіцыйных палітыкаў – Аляксей Янукевіч, Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Павел Севярынец, Анатоль Някляеў… Нядаўні палітвязень Мікола Статкевіч з’явіўся разам са сваёй жонкай Марынай Адамовіч.

Людзі стаялі з бел-чырвона-белымі сцягамі і антываеннымі плакатамі. Час ад часу яны скандзіравалі: «Не чужым вайсковым базам» і «Жыве Беларусь».

Уладзімір Някляеў пасля прамовы абвясціў пра стварэнне свайго руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі».

Мы проста мусім зліцца ў адну сілу, – сказаў ён. – Дазвольце вашы аплыдысменты лічыць згодай і будзем лічыць, што сёння ўсе разам мы правялі тут устаноўчы сход руху “За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі”. Аснова нашага статуту – гэта змаганне за нашу дзяржаўнасць і незалежнасць, за нашу родную зямлю. Тым, хто кажа, што нам не трэба аб’ядноўвацца ў адзіную сілу, што гэта нічога не дае, хачу сказаць вось што – калі капаць на агародзе толькі сваю бульбу, то так мы і будзем жыць. Нібыта задаволеныя і нібыта незалежныя”.

Кобрынскі актывіст Алесь Мех у сваё прамове адзначыў пра небяспеку размяшчэння расійскіх авіябазаў на нашай зямлі:

Вы заўважылі, якім чынам мы атрымалі інфармацыю, што ў нас будуць расійскія авіяцыйныя базы? Па тэлевізары нам абвясцілі, што спадар Пуцін даў загад спадару Мядзведзеву арганізаваць тут авіябазы. Хто нас запытаў? Наш народ і нацыю ніхто не запытаў. Расіяне парушаюць нашу Канстытуцыю! А беларуская ўлада пакуль нічога супраць гэтага не кажа. Дык, напэўна, ужо і згода ёсць, калі расійскія СМІ называюць нават дату, калі гэтая база будзе існаваць у Беларусі. Калі пачытаеце гісторыю, то зразумееце, што стратэгія Расіі – вайна на чужых тэрыторыях. А мы – мірныя людзі. Мы не хочам ваяваць. База будзе абараняць нас ад нейкіх тэрарыстаў? Цікава – ад якіх? Вакол – нашы браты, з якімі мы заўсёды жылі ў міры. І хтосьці хоча нас пасварыць”.

Былы палітвязень Мікола Статкевіч таксама падтрымаў ініцыятыву Някляева:

– Пяць гадоў у цэнтры Мінска не было магчымасці сабрацца людзям і сказаць альтэрнатыўную ўладзе думку. Нарэшце мы пачалі збірацца. Цэлыя гады людзі не маглі сабрацца, каб стварыць патрэбную арганізацыю. Сёння такая таксама ствараецца. Таму што, калі дзяржава не бароніць незалежнасць, то гэтую незалежнасць павінны бараніць самі людзі. У нас забралі права бараніць свае правы, бо ў нас забралі ўладу. Зараз нічога добрага не будзе, калі мы не аб’яднаемся і не забярэм гэтую ўладу назад.

Акрамя таго, Статкевіч запрасіў усіх 10 кастрычніка, у 17:00, прыйсці на апошні перадвыбарчы сход у Мінску.

DSCN4929 DSCN4934 DSCN4954 DSCN4959

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Настасься Азарка
  • Вадзім Кабанчук
  • Ільля Васілевіч
  • Алесь Круткін
  • Аляксандар Казулін