Чарговая прэзентацыя кнігі palitviazni.info у Наваполацку.

Navapolack - prezentacyja Palitviazni.info 24 га чэрвеня ў Наваполацку адбылася чарговая прэзентацыя кнігі “Хронікі беларускіх палітвязняў”. Прэзентацыю правёў  рэдактар сайту palitviazni.info, Сябра Рады Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Зьміцер Салаўёў. Паслухаць аб гісторыі стварэньня сайту palitviazni.info і як была падрыхтаваная кніга сабраліся прадстаўнікі  грамадзкіх арганізацыяў і аддзяленняў палітычных партыяў з Наваполацку і Полацку. Сярод прысутных быў і былы палітвязень Андрэй Гайдукоў.

Andrej Hajdukou

Нагадаем, што выданьне “Хронікі беларускіх палітвязняў” – кніга аб тых, хто пачынаючы з 1989 году быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці з-за сваёй актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьці, была выдадзена ў межах сумеснай працы Праваабарончага Цэнтру “Вясна” і польскай арганізацыі “Fundacja Rozwoju Inicjatyw Demokratycznych”.

Пасьля прэзентацыі было праведзена абмеркаваньне праблемаў з правамі чалавека ў рэгіёне, а таксама былі запланаваныя мерапрыемствы,  датычныя тэмы абароны правоў чалавека, якія будзе неабходна правесьці ў Наваполацку ў бліжэйшы час.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Шалайка
  • Андрэй Клімаў
  • Арцём Брэўс