Каляндар на 2015 год ад “Альтэрнатывы” з ахвярамі адвольных затрыманьняў

kalendar-AlternatyvaГрамадскае аб’яднаньне “Альтэрнатыва” зрабіла каляндар на 2015 год, на каторым прадстаўленыя грамадскія актывісты, якія апошнім часам былі адвольна затрыманыя.

«З дапамогай календара мы жадаем нагадаць грамадству аб праблеме палітычных вязьняў у нашай краіне, таксама прыцягнуць увагу да незаконнай і пачварнай практыкі уладаў праводзіць прэвентыўныя затрыманьні грамадзянаў, каторыя уладам недаспадобы, з іх ізаляцыяй у турме. У выпадку калі беларускія грамадзяне не будуць зьвяртаць увагі на дадзеную палітыку ўладаў, у 2015 годзе такіх ахвяраў усталяванай сыстэмы будзе нашмат болей, быць можа, гэта будзе датычна і іх асабіста” – так пракаментаваў ідэю праекту лідар “Альтэрнатывы” Алег Корбан.  Паводле alternativaby.com

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мечыслаў Яськевіч
  • Зьміцер Мядзьведзь
  • Валер Сядоў
  • Анатоль Шумчанка
  • Валеры Шчукін