У Полацку былы палітвязень Андрэй Гайдукоў адбывае адміністратыўны арышт.

Андрэй Гайдукоў Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 24 лістапада ў Полацку падчас распаўсюду ўлётак з інфармацыяй аб палітвязьнях. На Гайдукова быў складзены адміністратыўны пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Разгляд адміністратыўнай справы ў судзе быў прызначаны на 27-е лістапада і менавіта на гэтую дату і рыхтаваўся Андрэй – паведаміў журналістам, мясцовым грамадска-палітычным актывістам. Але 25 лістапада прыкладна у 12.00 да яго дадому завіталі міліцыянты (маці Андрэя адчыніла ім дзверы ў кватэру, калі яны пагрукаліся ) і ўручылі позву Гайдукову з патрабаваньнем прыйсьці ў Полацкі раённы суд у той жа дзень, 25 лістапада.  Суддзя Уладзімір Бясецкі прадаставіў толькі 30 хвілін на пошук адваката і пагадзіўся даць невялікі час адвакату (да 16.00 таго ж дня) для азнаямленьня са справай. У выніку Андрэй Гайдукоў быў асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за арганізацыю і правядзеньне масавага мерапрыемства.

palitviazni.info

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Парсюкевіч
  • Віктар Івашкевіч
  • Зьміцер Завадскі
  • Яраслаў Грышчэня
  • Зьміцер Даронін