Былы палітвязень Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 21 лістапада ў Наваполацку

Андрэй Гайдукоў  Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 21 лістапада каля гатэля “Беларусь” пасля распаўсюду ўлётак з інфармацыяй аб палітвязьнях. Распаўсюд улётак адбываўся каля Наваполацкага Дому Гандлю. Андрэй быў дастаўлены ў Наваполацкі ГАУС, дзе на яго склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні за распаўсюд друкаваных матэр’ялаў без выходных дадзеных. Дата разгляду адміністратыўнай справы пакуль невядомая, ніякай позвы Гайдукоў не атрымліваў.

palitviazni.info

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Кудзінаў
  • Сяргей Каваленка
  • Эдуард Лобаў
  • Эніра Браніцкая
  • Юрый Бандажэўскі