Выйшла з друку новая кніга Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”

halodnae_krylo  Як паведаміў Сайт Праваабарончага Цэнтру “Вясна”: Новую кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі.

Галоўная яе тэма – успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага.

“Халоднае крыло Радзімы” – своесаблівы працяг кнігі “Асвечаныя беларушчынай”, выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку.

Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: “Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” – зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай – зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя з-падысподу, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом”.

“Халоднае крыло Радзімы”- пятая кніга Алеся Бяляцкага, раней былі выдадзеныя: “Літаратура і нацыя” (1991), «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006), “Асвечаныя беларушчынай” (2013), “Іртутнае срэбра жыцьця”
http://spring96.org/be/news/73961

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Бандажэўскі
  • Зьміцер Бандарэнка
  • Алесь Міхалевіч
  • Сяргей Марцалеў
  • Юры Казак