Павел Вінаградаў арыштаваны на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства

У судзе Маскоўскага раёна Менску 23 жніўня была разгледжаная адміністратыўная справа актывіста “Zмены” Паўла Вінаградава. Як паведаміў сайт Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, Паўла Вінаградава пакаралі 10 суткамі арышту нібыта за дробнае хуліганства (арт 17.1 КаАП РБ).

Яшчэ ўдзень да кватэры Паўла Вінаградава падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі, каб той адчыніў ім дзверы. Як напісаў актывіст ў сваім фэйсбуку: «Хочуць, каб дзверы адчыніў. А мне не хочацца. Дамовіліся, што роўна праз 2 гадзіны выйду самастойна. Пайду з рэчамі само сабой. Бывай, дарагі ФБ! Убачымся праз пару тыдняў».

Праз пэўны час Вінаградаў выйшаў на вуліцу, дзе  быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў Маскоўскі РУУС. Тут актывіста абвінавацілі ў дробным хуліганстве, што ён нібыта лаяўся матам каля Маскоўскага РУУСа. І адвезлі ў суд. Суддзя Аляксандар Петраш, нягледзячы на відавочны абсурд абвінавачвання, пастанавіў пакараць актывіста арыштам на 10 сутак.

Сам Павел Вінаградаў віны не прызнаў і нават не разумее з чым звязанае гэтае затрыманне.

За дзень да гэтага, Павел Вінаградаў напісаў у сваім блогу на сайце «Беларускага партызана», што Zmena развесіла па Беларусі 100 бел-чырвона-белых сцягоў.
http://spring96.org/be/news/72756

 

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Бяляцкі
  • Міхась Субач
  • Віталь Рымашэўскі
  • Арцём Грыбкоў
  • Васіль Старавойтаў