Акцыя салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам у Варшаве (фота)

У польскай сталіцы запатрабавалі вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.

Акцыя салідарнасці з імі прайшла сёння ля ўваходу ў Варшаўскі ўніверсітэт. Як паведаміў сайту charter97.org адзін з яе арганізатараў Вячаслаў Сіўчык, непасрэднай падставай для яе правядзення стаў ліст палітвязня Мікалая Аўтуховіча, у якім ён апісвае становішча вязняў беларускіх турмаў і распавядае пра ціск з боку адміністрацыі ў свой адрас.

«У гэтай сітуацыі мы абавязаны яго падтрымаць. Мікалай Аўтуховіч ужо пяць гадоў знаходзіцца ў жудасных умовах, але не спыніў сваю барацьбу. Мы б хацелі, каб за гэтай акцыяй пайшлі новыя мерапрыемствы ў падтрымку як ваўкавыскага прадпрымальніка, так і астатніх дзесяці палітвязняў. У Беларусі цяпер цяжкая сітуацыя, ёсць усе перадумовы для таго, каб казаць пра ўзмацненне рэпрэсій ва ўмовах эканамічнай разрухі. Беларусы за мяжой маюць больш магчымасцяў для правядзення такіх акцый і павінны іх арганізоўваць, асабліва напярэдадні саміту ў Вільні», – сказаў ён.

Удзельнікі акцыі, якая працягвалася амаль гадзіну, трымалі ў руках нацыянальныя сцягі і партрэты палітвязняў. Мінакам, многія з якія падыходзілі да іх і цікавіліся сітуацыяй у Беларусі, раздавалі ўлёткі і прапаноўвалі напісаць лісты падтрымкі палітвязням у нашай краіне.

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч – былы прадпрымальнік з Ваўкавыску і ветэран вайны ў Афганістане – знаходзіцца за кратамі з 8 лютага 2009 года. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы нібыта за захоўванне некалькіх патронаў.

charter97.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхась Крываў
  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Іван Шыла
  • Эдуард Лобаў
  • Алесь Міхалевіч