
Маларыцкі праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў свой марафонскі забег на 10-кіламетровую дыстанцыю свабодзе кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. На 30-ы юбілейны марафон, які адбыўся у Маларыце, праваабаронца прыйшоў у майцы з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Бяляцкаму!”. Уладзімір Малей заняў трэцяе прызавое месца у сваёй узроставай групе.
– Пакуль Алесь будзе за кратамі, кожны мой забег будзе прысвечаны патрабаванню вызвалення бязвінна асуджанага чалавека, які пакутуе толькі за жаданне жыць у дэмакратычнай Беларусі.
За апошнія гады ў марафонскіх спаборніцтвах Уладзімір Малей заўсёды бяжыць у такой майцы. Прэтэнзіяў з боку ўладаў не было.
У спаборніцтве прымалі ўдзел аматары бегу з Казахстана, Украіны і Расіі.
spring96.org