Ксёндз Юрый Барок: Справа Лазара рассыпаецца (відэа)

Святар заявіў пра гэта ў праграме тэлеканала «Белсат» «Два на два». Ён упэўнены, што арыштаваны Уладзіслаў Лазар не вінаваты ў тых злачынствах, у якіх яго абвінавачваюць.

«Калі пасля трох месяцаў маўчання мы нарэшце афіцыйна даведаліся, што яму інкрымінуецца, то мы былі вельмі моцна здзіўлены. Пасля трох месяцаў допытаў, змяшчэння чалавека ў ізаляцыю яго абвінавачваюць у перадачы каштоўнасцяў або грошай. Гэта выклікае ўсмешку. Справа Лазара рассыпаецца, ён невінаваты», – заявіў Юрый Барок.

belsat.eu

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вадзім Лабковіч
  • Алесь Кіркевіч
  • Яўген Васьковіч
  • Віктар Івашкевіч
  • Андрэй Гайдукоў