Парфянкова і Яроменка завочна асудзілі на пяць сутак

Былыя палітвязні знаходзяцца ў турме на Акрэсціна.

Пра гэта паведаміла ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук»Валянціна Яроменак.

«У пятніцу Вову Яроменку і Васю Парфянкову патэлефанавалі з Першамайскага РАУС і папрасілі прыйсці ў панядзелак. Як апынулася ў пятніцу 13 верасня іх асудзілі на 5 сутак кожнага за парушэнне нагляду. Суд прайшоў без іх удзелу. Рашэнне вынес суддзя Першамайскага суда Гарбатоўскі. Сёння Вова і Вася пачнуць адбываць адміністрацыйны арышт. Іх тэлефоны ўжо недаступныя. Чакаем праз 5 сутак», – напісала жонка былога палітвязня.

20 жніўня суд Першамайскага раёна Менска прысудзіў да 3 месяцаў арышту актывіста «Маладога фронту» Уладзіміра Яроменка, прызнаўшы вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса).

У траўні ў судзе Першамайскага раёна адбыўся разгляд крымінальнай справы Васіля Парфянкова. Яго таксама абвінавацілі ў невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду і прысудзілі да шасці месяцаў арышту.

 

Charter97

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Гумінскі
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Зьміцер Хведарук
  • Зьміцер Дрозд