Турэмшчыкі крадуць паштоўкі для Статкевіча

Палітвязню не перадалі паштоўкі з віншаваннямі з Днём Волі.

Мікалай Статкевіч паведаміў аб цэнзуры ў адказе на ліст апазіцыйнага актывіста Васіля Палякова, перадае «Радыё Рацыя». Палітвязень напісаў яму, што «атрымаў пусты канверт ад заказнога ліста».

Раней старшыня гомельскай абласной арганізацыі АГП ад імя абласных дэмакратычных арганізацый напярэдадні свята павіншаваў Мікалая Статкевіча з Днём Волі.

«Паштоўку падпісвалі ад кааліцыі дэмакратычных арганізацый. А паколькі ліст быў заказны, я запісаў свій адрас», – сказаў Васіль Палякоў.

Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч асуджаны паводле артыкулу аб масавых беспарадках на 6 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

- у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні