Удзельнік Плошчы-2010 Андрэй Пазняк вызвалены ад адбыцця пакарання

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 21 лютага разгледзеў пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні ўдзельніка Плошчы-2010 Андрэя Пазняка і вызваліў яго ад адбыцця пакарання.

26 траўня 2011 года Ленінскім судом Менска ён быў прысуджаны да 3 гадоў «хіміі» без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Пазней гэтае пакаранне было заменена на папраўчыя работы, з вылікам з заробку 15%.

Андрэй Пазняк быў затрыманы 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці ў Менску.
Спачатку ён быў пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь, але калі пасля навагодніх святаў Андрэй Пазняк не з’явіўся на працу, нечакана апынулася, што ён затрыманы ў рамках крымінальнай справы і ўзяты пад варту.

Яму прад’явілі абвінавачанне па ч. 1 і 2 арт.293 КК (удзел у масавых беспарадках).

26 траўня 2011 года ў Ленінскім судзе Менска асуджаны да 3 гадоў «хіміі» без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

* * *
Андрэй Пазняк нарадзіўся 20 траўня 1977 года ў г. Жодзіна Менскай вобласці. Скончыў Жодзінскі прафесійны ліцэй, на працягу 14 гадоў працаваў у родным горадзе электраманцёрам на БелАЗе. Палітыкай не займаўся. Не быў сябрам ніякіх партый і арганізацый.

spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні