Суд Фрунзенскага раёна Мінска 21 лютага разгледзеў пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні ўдзельніка Плошчы-2010 Андрэя Пазняка і вызваліў яго ад адбыцця пакарання. Read More
Андрэй Пазьняк
Нарадзіўся 20 траўня 1977 году ў г. Жодзіна Менскай вобласьці. Скончыў Жодзінскі прафэсійны ліцэй, на працягу 14 гадоў працаваў у родным горадзе электрамантэрам на БелАЗе. Палітыкай не займаўся. Ня быў сябрам ніякіх партый і арганізацый. Вырас у спартовай сям’і, заўсёды захапляўся футболам, займаўся ім, быў заўзятарам футбольнага клубу БАТЭ. Ягоны бацька — вядомы ў краіне футбольны трэнер.
Храналёгія перасьледу
Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь. Але калі пасьля навагодніх сьвятаў Андрэй не з’явіўся на працу, аказалася, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы і ўзяты пад варту. Прад’яўлена абвінавачаньне па ч. 1 і 2 арт.293 КК – “масавыя беспарадкі”. Утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.
26 траўня 2011 г. ў Ленінскім судзе Менску асуджаны да 2 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы, якое пазьней было замененае на папраўчыя працы з вылічэньнем 15 % заробку.
21 лютага 2013 году рашэньнем суду Фрунзенскага раёну Менску ўмоўна-датэрмінова вызвалены ад адбыцьця пакараньня.