Былыя палітвязьні патрабуюць вызваленьня цяперашніх

Беларускія палітвязьні канца 1990-х і двухтысячных гадоў выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад уладаў шэрагу палітычных крокаў і вызваленьня цяперашніх палітвязьняў.

«Зараз мы з болем назіраем, што турмы ў краіне не пусьцеюць, а нашы паплечнікі адбываюць тэрміны па чарговых надуманых артыкулах за свае палітычныя перакананьні. Некаторыя з нас у свой час былі вызваленыя датэрмінова, дзякуючы палітыцы санкцыяў альбо дыялёгу. Вызваленьне палітвязьняў як раней, так і зараз дае шанец палепшыць міжнародныя адносіны, вывесьці краіну з ізаляцыі, што зьяўляецца неабходнай умовай для недапушчэньня чарговай хвалі эканамічнага ды сацыяльнага крызісу, адказнасьць за які немінуча ляжа на плечы кіраўніка дзяржавы», — сказана ў звароце.

Былыя палітвязьні патрабуюць вызваленьня тых, хто зараз сядзіць у беларускіх турмах за палітычныя перакананьні незалежна ад таго, напісаў чалавек прашэньне аб памілаваньні ці не напісаў. Таксама выстаўленае патрабаваньне ўзнавіць дыялёг і паўнавартасныя дыпляматычныя адносіны з краінамі Эўразьвязу і ЗША ды пачаць сапраўдную лібэралізацыю ў краіне.

Зварот падпісалі:

Славамір Адамовіч

Аляксандар Казулін

Мікіта Ліхавід

Наста Палажанка

Вячаслаў Сіўчык

Андрэй Пачобут

Юры Хадыка

Віктар Івашкевіч

Аляксей Шыдлоўскі

Арцём Дубскі

Артур Фінькевіч

Андрэй Клімаў

Уладзімір Яроменак

Андрэй Кім

Зьміцер Касьпяровіч

Сяргей Каваленка

Алесь Кіркевіч

Андрэй Бандарэнка

Сяргей Казакоў

Зьміцер Дрозд

Павал Мажэйка

Павал Вінаградаў

Аляксандар Баразенка

Вадзім Кабанчук

Эніра Браніцкая.

svaboda.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні