Сяргей Каваленка выйшаў са штрафнога ізалятара

Палітзняволены актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі-БНФ Сяргей Каваленка выйшаў са штрафнога ізалятара калоніі №19 у Магілёве. Пра гэта даведалася яго жонка Алена Каваленка, пазваніўшы ў калонію.

Сяргей Каваленка быў пасаджаны ў ШІЗА два разы запар адразу пасля доўгатэрміновага спаткання з роднымі. Спачатку яму далі 9 дзён карцэра, а потым дадалі яшчэ 7 сутак.

– Я патэлефанавала ў калонію і запытала, ці выйшаў мой муж з ШІЗА. Мне паведамілі, што выйшаў, але не паведамілі калі. Нам раней паведамілі, што ён сёння павінен быў выйсці. Будзем спадзявацца, што гэта сапраўды так.

Алена Каваленка лічыць пераслед свайго мужа помстай за інфармацыю, якая з’явілася пасля яго доўгатэрміновага спаткання з роднымі, а таксама з ціскам, каб прымусіць яго пісьмова прызнаць віну. Каваленка раней напісаў кароткае прашэнне з просьбай вызваліць яго. Але віны катэгарычна не прызнаў.

Першы раз Сяргей Каваленка быў прысуджаны да абмежавання волі за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг на навагоднюю елку ў Віцебску. Другі раз яго прысудзілі да 2 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі нібыта за парушэнне ўмоваў папярэдняга пакарання. Пасля арышту Каваленка правёў беспрэцэдэнтна працяглую галадоўку.

racyja.eu 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мечыслаў Яськевіч
  • Кастусь Лукашоў
  • Алесь Чарнышоў
  • Андрэй Гайдукоў
  • Ігар Корсак