Аляксандру Францкевічу адмоўлена ў спатканні з маці

Кіраўніцтва Івацэвіцкай калоніі №22, дзе адбывае пакаранне актывіст Аляксандр Францкевіч, праінфармавала вязня, што яму адмоўлена ў спатканні, якое прызначалася на 4 траўня.

Як паведаміла ягоная маці Таццяна, пра гэта яна даведалася толькі ўвечары 26 красавіка, аднак прычыну адмовы ёй не паведамілі. Адвакат Францкевіча паспрабуе гэта высветліць у бліжэйшы час. У Аляксандра 6 траўня – дзень народзінаў і маці хацела павіншаваць яго.

Доўгатэрміновае (трохсуткавае) спатканне з блізкімі даецца згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам і можа быць адмененае за парушэнні рэжыму адбыцця пакарання. Аднак у Францкевіча такіх парушэнняў не было.

***

Нагадаем, Аляксандра Францкевіча асудзілі 27 траўня 2011 года адразу па некалькіх артыкулах (ч.2 арт. 351 КК (наўмыснае знішчэнне камп’ютарнай інфармацыі), і ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) да 3 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (па справе анархістаў).

spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Старавойтаў
  • Арцём Брэўс
  • Ігар Корсак
  • Аляксандар Атрошчанкаў