Адвакат: Саннікаў выглядае нядрэнна

20 студзеня з палітыкам сустрэўся адвакат.

Як паведаміла жонка палітвязня Ірына Халіп, на сустрэчы з адвакатам Саннікаў амаль нічога не сказаў пра сябе. Абмежаваўся толькі тым, што «у мяне ўсё нармальна, адчуваю сябе нармальна».

Спн. Халіп мяркуе, што яе мужу абмежавалі тэмы, на якія ён можа размаўляць і пісаць.

Размова адбывалася «праз шкло». Па словах адваката, палітык выглядае нядрэнна. Яго перавялі з памяшкання камернага тыпу ў атрад, дзе ён знаходзіцца сярод людзей, а не ў ізаляцыі.

Ірына Халіп не разумее, дзеля чаго павінен быў «спектакль», калі да экс-кандыдата ў прэзідэнты два месяцы не пускалі адвакатаў. Адзінае тлумачэнне бачыць у тым, што чакалі пакуль сыдуць сляды катаванняў.

nn.by

 

Іншыя палітычныя вязьні